Wygnane pokolenie tutejszych. Dyskusja po projekcji filmu „Matczyzna” | Сгнаннае пакаленне тутейшых
[Беларуская версія ніжэй]
Szacuje się, że z powodu rozpoczętych w 2020 roku represji Białoruś, 9-milionowy kraj, opuściło co najmniej 300 tys. osób. Większość z nich to młodzi ludzie uciekający przed zagrożeniem pozbawienia wolności i marazmem życia w totalitarnym kraju. W Białorusi zostawili swoje dotychczasowe życia i marzenia, ale czy po przyjeździe do nowego miejsca chcieli i zdołali odnaleźć nowe?
Yauhenia Dolgaja - dziennikarka, która musiała opuścić kraj po wydarzeniach 2020 roku. Twórczyni projektu Politvyazynka przybliżającego postacie białoruskich kobiet pozbawionych wolności w politycznie motywowanych sprawach oraz organizującego pomoc dla więźniarek oraz ich rodzin.
Palina Brodik - prezeska Free Belarus Center zrzeszającego Białorusinów, oferującego pomoc prawną dla Białorusinów oraz organizującego wydarzenia kulturalne w białoruskiej diasporze
Artur Finkievich - były więzień polityczny (2006-2008), był jednym z liderów ruchów młodzieżowych od 2001 do 2015 roku. W 2020, szykanowany przez władze za pomoc represjonowanym, musiał opuścić Białoruś w obawie o własną wolność. Na przestrzeni lat zatrzymywany przez białoruskich siłowików ponad 50 razy.
Aleksandr Mihalkovich i Hanna Bodyaka - twórcy filmu “Matczyzna”
Yauhenia Dolgaja - Журналістка, якая вымушана была пакінуць краіну пасля падзей 2020 года. Стваральніца праекта «Палітвязынкі», які прадстаўляе беларускіх жанчын, пазбаўленых волі па палітычна матываваных справах, і арганізоўвае ім дапамогу і іх сем'ям.
Паліна Бродзік - Дырэктарка Free Belarus Center якая аб'ядноўвае беларусаў за межой, аказвае юрыдычную дапамогу і арганізоўвае культурныя мерапрыемствы для беларусаў.
Артур Фінькевіч, - Былы палітзняволены (2006-2008), быў адным з лідэраў “Маладога Фронту”,, лідэрам “Маладой Беларусі”. У 2020 быў вымушаны выехаць з Беларусі з-за дапамогі рэпрэсаваным, чалец Каардынацыйнай Рады Беларусі. Затрымліваўся больш за 50 разоў беларускай міліцыяй і спецслужбамі.
Аляксандр Міхалкевіч і Ганна Бадзяка - Аўтары фільму «Motherland»
Дыскусія пасля прагляду фільма «Motherland» (20:30)
Вядучая: Яўгенія Доўгая
Мяркуецца, што з-за рэпрэсій, якія пачаліся ў 2020 годзе, Беларусь, краіну з насельніцтвам у 9 мільёнаў чалавек, пакінулі не менш за 300 тысяч чалавек. У большасці гэта моладзь, якая бяжыць ад пагрозы турмы і маразму жыцця ў таталітарнай краіне. У Беларусі яны пакінулі сваё ранейшае жыццё і мары, але, прыехаўшы на новае месца, ці захацелі і здолелі знайсці новыя?
Пра фільм «Motherland»:
Татальны фільм, якога манументальная форма цесна звязана са зместам. Тут усё мае сымбалічнае значэньне — сьвінцовае неба зачынаецца над галовамі пэрсанажаў, як труна, а сонца выглядывае з-за хмар толькі ў сцэнах, якія паказваюць беларускі карнавал свабоды ў жніўні 2020 году. «Motherland» — гэта аповесьць пра пошукі справядлівасьці для ахвяраў «хвалі» ў войску — і адначасова зборны партрэт пакаленьня, якое ўступіла ў дарослае жыцьцё ў пераломны момант беларускай гісторыі. Стваральнікі фільма суправаджаюць маці загінуўшых салдат, якія гадамі блукаюць па бясконцых чыноўніцкіх лабірынтах - і маладых людзей, якія адчуваюць смак апошніх імгненняў волі перад тым, як іх перамалоць у таталітарнай мясарубцы. Што павінна адбыцца, каб догма абсалютнай падпарадкаванасці ўладзе, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, канчаткова страціла сваю сілу?
Фестывалі:
2023 CPH:DOX (DOX:AWARD)
2023 Krakow FF (Audience Award)
2023 IDFA